Знайдзіце паўторы і рытарычныя пытанні (Вы бачылі лес? Вы бачылі бор?) і растлумачце іх ролю ў вершы. — Вярцінскі. Рэквіем па кожным чацвёртым

Вопрос посетителя

Знайдзіце паўторы і рытарычныя пытанні (Вы бачылі лес? Вы бачылі бор?) і растлумачце іх ролю ў вершы.

Ответ эксперта

У вершы сустракаюцца шматлікія паўторы і ставяцца рытарычныя пытанні. Гэта анафара — паўтарэнне аднолькавых слоў ці словазлучэнняў ,у пачатку вершаваных радкоў або строф. Гэта павышае эмацыянальнасць паэтычнага выказвання, узвышае яго тон, кампазіцыйна арганізуе. Пытанне, звернутае да чытачоў «Вы бачылі лес…», загадзя рыхтуе да раскрыцця трагічных падзей, узмацняе ўражанне. У першай частцы паўтараецца словазлучэнне «кожны чацвёрты». Гэта— эпіфара, паўтарэнне аднолькавых гукаў, слоў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строфаў. “Яшчэ мы не ўлічылі тых, што лячылі раны, раны не залячылі, рана паміралі”. Амонімы пісьменнік ужывае дзеля таго, каб узмацніць значэнне слова раны. («ранай адной страшэннай на целеБеларусі» ). У эпілогу паэт выкарыстоўвае прыём “спражэння”: “Я іду, ты ідзеш, а ён не ідзе”. Гэта надае вершу нейкую кантраснасць, мы жывыя,а яны маглі б і пець, і ісці, але загінулі.

Рытарычныя пытанні ў тэксце выкарыстоўваюцца, каб падкрэсліць значнасць зацвярджэння і звярнуць увагу чытача на ўзнятую тэму. Пры гэтым выкарыстанне пытальнай формы з’яўляецца умоўнасцю, бо адказу на такое пытанне не чакаецца бо ж ён відавочны.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей