Што вы можаце сказаць пра асаблівасці паэтычнай лексікі і сінтаксісу Янкі Купалы?

Вопрос пользователя

Што вы можаце сказаць пра асаблівасці паэтычнай лексікі і сінтаксісу Янкі Купалы?

Ответ эксперта

Моўная стыхія Янкі Купалы — гэта сінтаксічна гнуткае, лексічна надзвычай багатае, інтанацыйна выразнае жывое народнае маўленне, якое часта ніяк не ўкладваецца ў пракрустава ложа сучаснай граматыкі. Так верш “Магутнае слова, ты, роднае слова!” насычаны паўторамі, клічамі, заклікамі. Кожная з чатырох строф пачынаецца з такога клічу-звароту, у якім пафасна сцвярджаецца нейкая асаблівасць роднага слова: «Магутнае слова, ты, роднае слова!»; «Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!»; «Свабоднае слова, ты, роднае слова!»; «Загнанае слова, ты, роднае слова!». Далей ідзе своеасаблівае паэтычнае тлумачэнне гэтых «магутнасці», «бяссмертнасці» і г. д., а таксама канкрэтныя заклікі («Зайграй ты смялей, весялей!»; «Грымні ж над радзімай зямлёй!»). Выяўленню пафаснасці, публіцыстычнасці садзейнічае адпаведны вершаваны памер — чаргаванне чатырохстопнага амфібрахія (няцотныя радкі) з трохстопным (цотныя радкі). Чатыры метрычныя націскі ў радках з клічамі-зваротамі якраз прыходзяцца на асноўныя словы, вылучаючы іх, падкрэсліваючы («Магутнае слова, ты, роднае слова!» і г. д.).

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей