Уважліва прачытайце першую частку. Знайдзіце ў тэксце словы, з якімі ляснік звяртаецца да ласяняці. Якім чалавекам, мяркуючы па гэтых словах, уяўляецца вам ляснік? Далідовіч Губаты

Вопрос пользователя

Уважліва прачытайце першую частку. Знайдзіце ў тэксце словы, з якімі ляснік звяртаецца да ласяняці. Якім чалавекам, мяркуючы па гэтых словах, уяўляецца вам ляснік?

Ответ эксперта

Ляснік паўстае ў апавяданні, як чулы, уважлівы, любячы прыроду і ўсё жывое чалавек. Убачыўшы параненае ласяня ён гаворыць яму:

“— Ну, што з табою, маё цялятка? Ножку зламала, гойсаючы, ці матка цябе кінула?.. — і яшчэ рукою палэпаў яго па спіне, ад чаго яно зноў заплюшчыла вочы, задрыжала, сціснулася.

Той раптам, як толькі даткнуўся да раны, адхапіў — як ад агню — руку, што стала чамусьці чырвона-яркай, абцёр яе аб зямлю.

— Ды вось яно што!.. — усклікнуў. — Ваўке цябе парвалі… Беднае ты маё, бязвіннае…

I ён хуценька ўстаў, нарваў паблізу травы і ёю, прыціс-каючы, выцер ніжэй раны, кінуў убок, зноў вырваў і працягнуў жмут да калена — услед за яго рухам нага запякла, зайшлася ад болю. Адляцелі і зазвінелі мухі.

— Трэба ратаваць цябе, цяля маё, — сказаў ляснік”.

Ляснік — добры, міласэрны, ён выратоўвае ласяня, спачувае яму, шкадуе, як асабістага дзіцёнка. У гэтага чалавека — залатое сэрца і добры характар.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей