Што за людзі былі касцы, якія касілі супольна? Якія выразныя падрабязнасці, дэталі сведчаць пра чалавечую сутнасць кожнага з іх? Лялько. Касцы

Вопрос пользователя

Што за людзі былі касцы, якія касілі супольна? Якія выразныя падрабязнасці, дэталі сведчаць пра чалавечую сутнасць кожнага з іх?

Ответ эксперта

Касцы былі зусім розныя па характары. Павел — прагматычны і гаспадарлівы, хуткі, моцны. Вінцусь —круглы, таўставаты, зайздросны, нядобры Вінцусь і летуценны, паэтычны, добры Яська. Аб іх характарах сведчаць разнастайныя дэталі.

Павел:

“Першы, пускаючы касу на ўсе рукі, шырока і грузка ставячы ногі, ішоў Павел. ”

“Яська бачыў, як няспешна выцер касу Павал, як азірнуўся вакол сябе, шукаючы што пад руку, не знайшоў, торкнуў касу ў зямлю, пачэкаў да куста.”

Вінцусь:

“Ледзь паспяваючы за ім, задыхана-часта жыхаў круглы, таўставаты Вінцусь”.

“Вінцусь з лёту спыніўся, няўцямна лыпаў круглымі, бліскучымі вочкамі, а пасля грэбліва махнуў рукою, не зважаючы на Яську…”

“Яська глядзеў, як падскоквае на купінах цяжкі Вінцусёў азадак, і адчуваў, што зноў вяртаецца ў душу тая ранейшая спустошанасць і робіцца страшэнна непрыемным і гідкім гэты круглы, як мяшок, чалавек.”

Яська:

“I ўжо неяк асобна, астаўшыся далёка ззаду, няспешна клаў роўны пракос Мамонаў Яська”.

“Яська і праўда адстаў-такі ад мужчын, мала ўжо й бачыў іх з-за высокай, яму, малому, па пахі, травы. Штосьці дзіўнае рабілася з ім у гэтую раніцу. Ён і сам добра не разумеў сябе, адно пасміхаўся разгублена, слухаючы, як трапеча, шчасліва заходзіцца ў грудзях сэрца ад усяго, што бачаць вакол вочы. ”

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей