Якімі ўяўлялі з’явы прыроды і прадметы навакольнага свету нашы далёкія продкі?

Вопрос пользователя

Якімі ўяўлялі з’явы прыроды і прадметы навакольнага свету нашы далёкія продкі?

Ответ эксперта

Адчуваючы сябе часцінкай прыроды, людзі адухаўлялі яе, верылі, што яна можа дапамагаць чалавеку ў яго штодзённых клопатах альбо, наадварот, шкодзіць яго жыццю. Нашы продкі баяліся сваімі размовамі, дзеяннямі, учынкамі ўгнявіць сілы прыроды і таму ўсяляк стараліся ім дагадзіць, улагодзіць. Яны абагаўлялі птушак (зязюлю, бусла, ластаўку, ворана), жывёл, звяроў і іншых істот (каня, казу, ваўка, мядзведзя, вужа,  змяю), пакланяліся кветкам (папараць-кветцы, зязюльчыным слёзкам, дрэвам (дубу, бярозе, рабіне, каліне, явару, грушы). Свяшчэнным  дрэвам і камяням-валунам дзе-нідзе людзі пакланяюцца і да нашага часу.
Продкі верылі, што зламанае ці пакрыўджанае дрэва можа жорстка і бязлітасна расправіцца з крыўдзіцелем. Калі, напрыклад, чалавек гінуў  ад паваленага дрэва, лічылі, што яно за нешта адпомсціла яму.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей