Як ушаноўваецца памяць В. Дуніна-Марцінкевіча ў Беларусі і ў свеце?

Вопрос пользователя

Як ушаноўваецца памяць В. Дуніна-Марцінкевіча ў Беларусі і ў свеце?

Ответ эксперта

Па рашэнні ЮНЕСКА 200-годдзе В. Дуніна-Марцінкевіча ў 2008 годзе адзначалася ва ўсім свеце.

Імя Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча носіць вуліца ў Менску. Таксама імя В. Дуніна-Марцінкевіча носіць Магілёўскі абласны тэатар драмы і камэдыі ў Бабруйску. Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі саюз тэатральных дзеячаў (БСТД) заснавалі тэатральную прэмію імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У Беларусі існуе Міжнародны фестываль нацыянальнай драматургіі, які таксама носіць імя драматурга. 4 лютага 2008 году Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «В. Дунін-Марцінкевіч. 200 год». Пошта Беларусі ў 2008 годзе выпусціла марку, прысвечаную пісьменніку.

На магіле пісьменніка ва ўрочышчы ТупаЂльшчына, недалёка ад Люцінкі, пастаўлены помнік, а ў самой Люцінцы месца, дзе стаяла хата Беларускага Дудара, адзначана мемарыяльным знакам. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена і на радзіме пісьменніка, у вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна. Выдадзены самы Поўны, у двух тамах, збор твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Творы яго перакладаюцца і друкуюцца на розных еўрапейскіх мовах. Імем В. Дуніна-Марцінкевіча названы Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску, вуліцы ў Мінску, Мала-дзечне, Івянцы і іншых населеных пунктах Беларусі. З вялікім поспехам ідуць спектаклі па п’есах «Пінская шляхта» і «Ідылія» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску, у іншых тэатрах рэспублікі і за мяжой. Асобныя творы пісьменніка атрымалі музычнае ўвасабленне.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей