Як ушанаваны Францыск Скарына ў Беларусі і ў замежных краінах?

Вопрос пользователя

Як ушанаваны Францыск Скарына ў Беларусі і ў замежных краінах?

Ответ эксперта

Подзвіг Ф. Скарыны як усходнеславянскага першадрукара, мастака, асветніка, перакладчыка, публіцыста, паэта высока ацэнены ў Беларусі і свеце. Здзейснена факсімільнае перавыданне яго Бібліі ў трох тамах (1990—1991), выдадзены энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час» (1988), узнікла асобная галіна літаратуразнаўчай навукі — скарыназнаўства. Імя асветніка прысвоена Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, яго імем названы вуліцы ў многіх гарадах нашай рэспублікі. Помнікі яму ўзвышаюцца ў Мінску, Полацку і Празе, мемарыяльныя дошкі ў яго гонар устаноўлены ў Кракаве і Падуі. У Рэспубліцы Беларусь ордэнам Францыска Скарыны і медалём Францыска Скарыны ўзна-гароджваюцца асобы за выдатныя дасягненні ў развіцці айчыннай культуры. Воблік беларускага асветніка ўвасоблены ў скульптуры, жывапісных палотнах (З. Азгура, І. Ахрэмчыка, М. Басалыгі, С. Вакара, Г. Вашчанкі, Я. Драздовіча, П. Сергіевіча і інш.), музычных творах (сімфонія У. Дарохіна «Францыск Скарына, жыццё і бессмяротнасць», опера Д. Смольскага «Францыск Скарына» і інш.), фільмах («Я, Францыск Скарына» рэжысёра Б. Сцяпанава). У 1990 годзе па рашэнні ЮНЕСКА пяцісотгадовы юбілей Скарыны адзначаўся ва ўсім свеце.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей