Як раскрываюцца душэўныя перажыванні і пакуты маці праз іншыя вобразы-персанажы апавядання — пісьманосца, суседкі Ульянкі, хлопца на малатарні? Як гэтыя

Вопрос посетителя

Як раскрываюцца душэўныя перажыванні і пакуты маці праз іншыя вобразы-персанажы апавядання — пісьманосца, суседкі Ульянкі, хлопца на малатарні? Як гэтыя маладыя людзі рэагуюць на паводзіны старой Тэклі? Ці разумеюць, ці адчуваюць яны душэўную драму маці, якая страціла сына? Абгрунтуйце сваё меркаванне, абапіраючыся на тэкст твора

Ответ эксперта

Псіхалагічна расскрываюцца душэўныя пакуты старой Тэклі праз сустрэчы яе з іншымі персанажамі апавядання. Напачатку да жанчыны прыходзіць па запалкі суседка Ульянка. Яна спачувае мацярынскаму гору, нават імкнецца падтрымаць гаруючую маці:

“— Не мучцеся вы ўжо. Што ж зробіш? Калі дзе жывы, дык вернецца. А калі не… Калі не, дык трэба забыцца ўжо.”

Але яна не ведала, як дапамагчы, як супакоіць Тэклю, таму «няёмка пераступіла ля парога, баючыся, што старая расплачацца і нема-ведама як тады супакоіць яе мацярынскае гора».

Сустрэча з пісьманосцам таксама раскрывае трагедыю маці.

Пісьманосец ведае старую Тэклю і яе чаканне ўжо вельмі даўно. Шаснаццаць гадоў яна нязменна чакала яго, і ў вачах яе ён кожны раз было хваляванне і надзея. «Рукі яе неспакойна блукаюць па грудзях, без патрэбы абмацваюць світку, твар зморшчыўся ў пакутлівым выразе чакання, і ў вачах — нясцерпная туга надзеі». Пісьманосец штодня бачыў у вачах старой тугу і надзеюАўтар звяртае ўвагу на насуплены твар зморанага чалавека і на тое, што ён крычыць, а не гаворыць спакойна. Гэта эмоцыі перапаўняюць пісьманосца, гэта яны крычаць: «Ну што ты мяне пільнуеш усё? Няма ж табе нічога. Нічога няма!» За знешнім праяўленнем грубасці ў яго словах хаваецца шчырае спачуванне жанчыне і разуменне сваёй немагчымасці нешта выправіць у яе лёсе, аказаць дапамогу.

Калі маці, што бегла па дрозе, спадзеючыся сустрэць сына, убачыла на дарозе хлопцаў, якія ехалі на трактары, то адзін з іх здаўся ёй падобным на сына, і яна «схамянулася ад маладога свавольніцкага смеху».

Усе гэтыя сустрэчы раскрываюць усю глыбіню, гора, тугі, суму, адчаю маці, якая адмаўляецца верыць у гібель сына.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей