Якія песні ўваходзяць у склад сямейна-абрадавых? — Сэрцам народжаны спеў. Народная песня

Вопрос пользователя

Якія песні ўваходзяць у склад сямейна-абрадавых?

Ответ эксперта

Народныя песні — выдатныя мастацкія творы,амаль у кожнай мы сустрэнем словы, ужытыя ў пераносным значэнні, — тропы: эпітэты, параўнанні, сімвалы, метафары, увасабленні, гіпербалы.
Дапамагаюць стварыць выразную карціну эпітэты — мастацкія азначэнні:
Па вадзіцу іду босенькімі ножкамі,
Заліваюся гарачымі слёзкамі.
Узыду, пайду на высоку гару,
Ды й зірну, гляну на ясну зару.
Часта сустракаюцца так званыя сталыя эпітэты, якія ўжываюцца толькі з пэўнымі словамі:поле шырокае, зорка ясная, ночка цёмная, слёзы
горкія, рукі белыя.
У народных песнях надзвычай паэтычныя параўнанні, яны сціслыя, выразныя, трапныя: светлая, як зорка ясная; чыстая, як сляза; прыгожы,
як месячык ясны. Напрыклад, дзяўчына звяртаецца да свайго любага:
Ты хадзі ка мне ў госці:
Ты лесам ідзі — дробным дожджыкам,
Ты лугам ідзі — буйным ветрыкам,
Ты ў сад мой — салавейкаю,
На двор мой — ясным сокалам,
У хату маю — дружком міленькім.
Надзвычай распаўсюджаны ў народных песнях вобразы_сімвалы — умоўныя абазначэнні з’явы праз вобраз, які нечым нагадвае гэту з’яву. Паэтычнымі сімваламі ў песнях выступаюць птушкі, жывёлы, дрэвы. Напрыклад, размова бярозы з лістком сімвалізуе горкае расставанне маці са сваёй дачкой, якую аддаюць замуж:
— А мой жа ты лісточак, мой зялёненькі,
Як жа мы расстанемся?
Ветрык павее, цябе пакоціць,
А я тут застануся, дажджом абальюся.
Характэрным мастацкім прыёмам стварэння вобразаў у народных песнях з’яўляецца ўвасабленне — перанясенне ўласцівасцей жывых істот
на прадметы і з’явы прыроды:
Гаварыла поле шырокае,
Жыта ядраное:
— Жнейкі жнейкі мае маладыя,
Сярпы залатыя,
Прыходзьце ка мне заўтра рана…
Сустракаюцца ў песнях і гіпербалы — вобразныя выразы, у аснове якіх ляжаць моцныя перавелічэнні ўласцівасцей, якасцей, памераў прадмета або з’явы з мэтай узмацніць уражанне, выказаць сваё захапленне або абурэнне чым’небудзь:
Дзе каза ходзіць,
Там жыта родзіць,
Дзе прабягае,
Там вылягае.
Дзе каза рогам,
Там жыта стогам,
Дзе каза хвастом,
Там жыта кустом,
Дзе каза нагою,
Там жыта капою.
Ажыўляюць і ўпрыгожваюць народную песню, надаюць ёй пяшчотнасць, прывабнасць, меладычнасць паэтычныя звароткі, памяншальна-ласкальныя словы, паўторы, а таксама паралелізмы, пры
якіх дзве з’явы, чым’небудзь падобныя або процілеглыя, раскрываюцца ў супастаўленні, паралельна, у форме разгорнутага параўнання:
Над ракою ў спакою
Расцвітала каліна,
А ў сяле за ракою
Вырастала дзяўчына.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей