Якія перамены адбыліся ў паводзінах кошкі, калі яе дзеткі падраслі? Як пра гэта расказвае пісьменнік?

Вопрос от пользователя

Якія перамены адбыліся ў паводзінах кошкі, калі яе дзеткі падраслі? Як пра гэта расказвае пісьменнік?

Ответ от эксперта

“Калі яна пазбавілася клопату аб дзецях і ёй больш не было чаго рабіць, яна пачала ўмешвацца ў нашы гаспадарчыя справы, ды так нахабна, што  ніякай рады нельга было даць. Калі хоць трохі адвернешся, недаглядзіш — яна зараз жа нашкодзіць. Нічога ад яе не схаваеш — усюды дабярэцца. Калі збан малака накрыты сподкам — яна сподак скіне, калі завязаны — яна перакуліць. Калі буфет зачынены не зусім шчыльна — яна сама яго  адчыніць. А раз ухітрылася выцягнуць з закрытай каструлі мяса — і каструля засталася закрытай. А ноччу часам адбываліся такія выбухі ад скінутых рэчаў, што, здавалася, самалёты робяць бамбёжку.
Ужо ж як мы яе ўгаворвалі, саромілі, выхоўвалі, дрэсіравалі — нічога не выйшла, ніяк не маглі з ёю дагаварыцца. Нічога яна не магла ці не  хацела зразумець, хоць і ўмела лічыць да трох.”

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей