Якія вобразы супастаўляюцца ў вершы? Прачытайце ў слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, што такое антытэза. Растлумачце, як выкарыстоўваецца прыём антытэзы ў вершы «Слуцкія ткачыхі».

Вопрос пользователя

Якія вобразы супастаўляюцца ў вершы? Прачытайце ў слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, што такое антытэза. Растлумачце, як выкарыстоўваецца прыём антытэзы ў вершы «Слуцкія ткачыхі».

Ответ эксперта

Верш М. Багдановіча «Слуцкія ткачыхі» выразна дзеліцца на дзве супрацьпастаўленыя часткі і своеасаблівае падагульненне, вывад.
З першых слоў сутыкаецца ў творы роднае, сваё, з чужым, панскім.
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы…
Чуеш жывы боль развітання ў гэтым звароце яшчэ і яшчэ раз да слова «родны», што бязлітасна змяняецца на «панскі»… Размежаванне «роднага» і «чужога» арганізуе ўсю будову, рытмічную аснову твора. А наступныя радкі адкрыта пачынаюць выказваць варожасць паміж «панскім дваром» і «роднай хатай»:
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
Тут ужо гучыць думка пра прымус, тым больш што слова «ўзяты» інтанацыйна ўзмацняецца як апошняе слова радка: у ім выразна відаць яго «залежны» стан, у ім жыве сваімі супярэчнасцямі рэальны свет — той, дзе высокае мастацтва здабываецца так не па-чалавечы, гвалтам, прымусам.
Другая частка верша звязваецца з папярэдняй праз новую тэму — «А за сцяной смяецца поле…». Як вольна, як бы вырваўшыся з-за сцен панскага палаца, імкнуць на волю радасныя думкі! I зноў, як працяг роднай тэмы, ажывае ў думках малюнак прыроды:
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна, —
I думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора…
Гэтыя радкі як бы вымаўлены на адным дыханні. Падтрыманыя парывам захаплення, яны ад перапоўненасці пачуцця аж пераплёскваюцца праз край. I як вяршыня тэмы роднага краю ўзнікае матыў васількоў. Тут бачым наступ  роднай тэмы, якая ўжо зраўнялася ў сваёй моцы з чужой. Радкі гучаць больш дынамічна, упэўнена, чым у першай частцы. У іх рытме чуваць водгукі перамогі.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей