Што характарызуе ідэі рамантыкаў?

Вопрос пользователя

Што характарызуе ідэі рамантыкаў?

Ответ эксперта

Для рамантыкаў характэрны глыбокія філасофскія шуканні. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Насуперак скептыцызму, рацыяналізму, халоднай разумовасці сваіх папярэднікаў — асветнікаў — рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.

Рамантыкі рабілі ўсвядомленую ўстаноўку на стварэнне абагуленых сімвалічных вобразаў, міфаў. Пісьменнікі актыўна перараблялі антычныя, сярэдневяковыя міфы, смела перамешвалі іх, маніпуліравалі класічнай — антычнай — міфалогіяй.

Слушная думка рамантыкаў — чалавек нясе ў сабе ўвесь сусвет. Тое ж тычыцца і нацыі. Дзяржаўны прагрэс магчымы толькі праз усеагульнае развіццё асобных нацый. Сцвярджэнне самакаштоўнасці асобы спалучалася ў рамантыкаў з асаблівай увагай да нацыянальных праблем. Гарманічны чалавек і гарманічная нацыя — вось іх ідэал.

У цэнтры ўвагі рамантыкаў — асоба, якая імкнецца зразумець законы прыроды, грамадства, гістарычнага прагрэсу. Супярэчнасць паміж асобай і грамадствам — сапраўды цэнтральная праблема. Вакол яе групуюцца іншыя праб-лемы і тэмы: прырода, каханне, фантазія, мастацтва — усё гэта толькі шляхі пазнання і раскрыцця феномену чалавека. Рамантыкі лічылі, што свабоднае праяўленне чалавечай асобы, яе ўдасканаленне ўрэшце прывядзе да сцвярджэння высокіх грамадскіх ідэалаў. У той жа час яны бачылі ілюзорнасць сваіх спадзяванняў у сутыкненні з рэальным жыццём. Адсюль — своеасаблівае рамантычнае бунтарства, але і рамантычная іронія таксама. Герой рамантыкаў, як правіла, дзівак, летуценнік, трагічны, адзінокі ў навакольным свеце. Часам своеасаблівы індывідуалізм рамантычнага героя набывае эгаістычнае адценне (у М. Лермантава, А. Міцкевіча). Але пераважае ў рамантыкаў, асабліва ў славянскіх, герой-свабодалюбец, які паўстае супраць несправядлівага грамадства, імкнецца служыць народу, грамадскім інтарэсам

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей