Што вы ведаеце пра сцэнічнае ўвасабленне п’есы? “Раскіданае гняздо”

Вопрос посетителя

Што вы ведаеце пра сцэнічнае ўвасабленне п’есы?

Ответ эксперта

Разумеючы сацыяльную і палітычную вастрыню п’есы, Я. Купала нават не звяртаўся ў царскую цэнзуру па дазвол на яе публікацыю і пастаноўку. П’еса ўбачыла свет толькі пасля падзення царызму. П’еса адыграла значную ролю ў станаўленні і развіцці беларускага прафесійнага тэатра. Упершыню п’еса была пастаўлена Ф. Ждановічам 10 ліпеня 1917 года ў Мінску Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі ў памяшканні гарадскога тэатра.

У Мінску ў 1921 годзе 14 красавіка адбылася прэм’ера «Раскіданага гнязда» ў Беларускім дзяржаўным тэатры. Спектакль быў перанесены Ф. Ждановічам з Першага беларускага таварыства драмы і камедыі ў сваёй пераважна побытавай трактоўцы.

«Раскіданае гняздо» шмат ставілі аматарскія тэатральныя калектывы: сярод іх — гурток Мінскага рабочага клуба, аматарскі гурток у Глуску. Нягледзячы на забарону польскіх уладаў, п’еса ставілася і ў Заходняе Беларусі: у в. Заполле Карэліцкага раёна і ў в. Чапялёва Слонімскага раёна. У 1920-я гады п’есу іграў у Латвіі Дзвінскі беларускі народны тэатр.

Новае сцэнічнае жыццё «Раскіданаму гнязду» даў Беларускі тэатр імя Я. Коласа. Прэм’ера спектакля адбылася ў Віцебску 13 снежня 1951 года.

Пасля пастаноўкі п’есы ў Віцебску да яе звярнуліся шматлікія аматарскія тэатральныя калектывы: Магілёўскі народны тэатр Дома культуры чыгуначнікаў, драматычныя гурткі Віцебскага дыванова-плюшавага камбінату, в. Бокшыцы Слуцкага раёна. Значнай падзеяй стала пастаноўка п’есы Мазырскім народным тэатрам (рэжысёр М. Колас). Яна атрымала высокую ацэнку ў Маскве ў 1967 годзе на Усесаюзным аглядзе народнага тэатра.

У 1972 годзе новае прачытанне п’есы прапанаваў Нацыянальны тэатр імя Я. Купалы. У 1982 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы спектакль быў пастаўленыЛьвоўскім украінскім тэатрам імя М. Занькавецкай(укр.) бел.

Свой унёсак ва ўвасабленне творчай задумы Я. Купалы ў сваіх спектаклях таксама зрабілі Нацыянальны тэатр імя Максіма Горкага, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы,Гродзенскі абласны драматычны тэатр, Мазырскі драматычны тэатр і інш.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей