Што вы ведаеце пра жыццёвы і творчы шлях Сімяона Полацкага? Сімяон Полацкі (1629—1680)

Вопрос пользователя

Што вы ведаеце пра жыццёвы і творчы шлях Сімяона Полацкага?
Сімяон Полацкі (1629—1680)

Ответ эксперта

Нарадзіўся ён у Полацку (там цяпер узвышаецца велічны помнік асветніку), сапраўдныя яго імя і прозвішча — Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч. Са званнем дыдаскала (настаўніка) ён скончыў Кіева-Магілянскую калегію, затым паглыбляў веды ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Тут, захапіўшыся ідэяй мірнага яднання хрысціянскіх цэркваў, уступіў ва ўніяцкі ордэн базыльян. У студэнцкія гады пачаў пісаць традыцыйныя для таго часу сілабічныя вершы на старабеларускай, стараславянскай, лацінскай і польскай мовах, абапіраючыся і на народную песенную лірыку. Навучанне Самуіла ў Віленскай акадэміі перапыніла вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. У 1655 годзе рускія войскі авалодалі Вільняй. Самуіл вяртаецца ў Полацк, пад імем Сімяон прымае манастырскі пострыг. Калі ў наступным годзе рускія войскі на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам увайшлі ў Полацк, Сімяону даручылі выступіць перад рускім манархам з вітальнымі вершамі. Вершы цару спадабаліся, і гэта вызначыла далейшы лёс Сімяона. У 1664 годзе завяршаецца беларускі перыяд жыцця і творчасці Сімяона: па запрашэнні цара ён пераязджае ў Маскву, атрым-лівае афіцыйнае прозвішча Полацкі. Тут ён займаецца шырокай асветніцкай і літаратурнай дзейнасцю ў Маскве. Становіцца выхавацелем Пятра І, заснаваў тэатр і друкарні. Памёр Сімяон Полацкі раптоўна на 51 годзе.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей