Што вы ведаеце пра жыццёвы шлях і творчасць Францыска Скарыны?

Вопрос посетителя

Што вы ведаеце пра жыццёвы шлях і творчасць Францыска Скарыны?

Ответ эксперта

Францыск Скарына нарадзіўся ў сям’і полацкага купца Лукаша Скарыны. Дата яго нараджэння днкладна невядома: або 1486, або 1490 год. Вышэйшую адукацыю атрымаў у горадзе Кракаве (1506 год). 6 жніўня 1517 года — дата выхаду з друку «Псалтыра». Гэта знамянальная падзея лічыцца пачаткам беларускага кнігадрукавання. Кожная Скарынава кніга суправаджалася прадмовай. Усяго ім напісана 50 прадмоў, якія склада юць аснову літаратурна-публіцыстычнай спадчыны Скарыны. 3 боку літаратуры —прадмовы Скарыны сталі наогул класічным узорам у гэтым жанры і па сённяшні дзень. У пражскіх выданнях Скарыны змешчана ўсяго 25 прадмоў і яшчэ 22 прадмовы ў адным толькі «Апостале», які быў выдадзены ў Вільні. Адраснасць сваіх кніг Скарына вызначыў у эпіграфе:

“Богу в троіці едіному ко чті і ко славе, Матері его пречістой Маріі к похвале, Всем небесным сілам і святым его к веселенію, Людем посполітым к доброму наученію”. Усяго ім выдадзена 23 кнігі «Бібліі» ў Празе і яшчэ дзве кнігі ў Вільні. Апошнія гады свайго жыцця Скарына правёў у горадзе Празе, дзе працаваў у батанічным садзе. Дата смерці знакамітага першадрукара дакладна невядома, але звесткі пра яго адсутнічаюць з 1551 года, таму можна меркаваць, што гэты год і стаў апошнім годам жыцця асветніка.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей