Чым апавяданне адрозніваецца ад іншых прачытаных вамі празаічных твораў па тэме і па настроі? Якія пачуцці яно выклікае? У чым яно збліжаецца з паэтычнымі творамі? — Лупсякоў. «Мэры Кэт»

Вопрос пользователя

Чым апавяданне адрозніваецца ад іншых прачытаных вамі празаічных твораў па тэме і па настроі? Якія пачуцці яно выклікае? У чым яно збліжаецца з паэтычнымі творамі?

Ответ эксперта

Апавяданне прысвечана тэме сяброўства і першага кахання, у яго светлы, добры настрой, апавяданне выклікае самыя пазітыўныя эмоцыі, лірычны настрой. У апавяданні вельмі многа лірычных адступленняў, у якіх апісваецца прырода. Аўтар нам паказвае прыроду праз успрыманне Антона. Гэта сведчыць пра багаты ўнутраны свет хлопчыка, яго ўменне захапляцца прыгожым. Апісанні прыроды вельмі паэтычныя, узнёслыя, багатыя на сродкі мастацкай выразнасці.

Эпітэты: гаманкія поўныя воды; атуленая цяп-лом зямля; цыбаты бусел; метафары: воды нясуць крыгі; бягуць ручайкі; апранаюцца ў зеляніну хмызнякі; правуркатаў у небе гром; трава паднялася; зоры пераміргваюцца;мароз цісне.

Перадаць пачуцці, усхваляванасць Антона дапамагаюць клічныя сказы, шматкроп’і.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей