Чым адрозніваецца паказ прыроды ў трылогіі «На ростанях» ад пейзажаў паэмы «Новая зямля»?

Вопрос посетителя

Чым адрозніваецца паказ прыроды ў трылогіі «На ростанях» ад пейзажаў паэмы «Новая зямля»?

Ответ эксперта

У паэме “Новая зямля” прырода — гэта і фон дзеяння, і аб’ект захаплення герояў і аўтара. Прыроду Якуб Колас успрымаў як непрачытаную кнігу, як таямніцу, вечную загадку, якую пастаянна імкнуцца разгадаць героі твора. А ў той жа час прырода непасрэдна ўплецена ў чалавечае існаванне, з’яўляецца арэнай дзейнасці людзей. Прырода ў творы — і гэта найважнейшая яго асаблівасць — набывае як бы характар роднага дома, робіцца ўтульнай і абжытай. Пісьменнік не адступае ад сваёй любві да маляўнічых пейзажных замалёвак, паганскіх поглядаў на прыродныя з’явы. Навальніцу і мароз ён надзяляе душой, сонца выводзіць у вобразе багіні. Прырода ў Якуба Коласа — гэта частка Радзімы. Праз захапленне роднымі краявідамі чалавек выяўляе свае патрыятычныя пачуцці.

У рамане “На ростанях” прырода і ландшафты нашай краіны 1940-1950 гг. Занатаваны амаль дакументальна. Кніга Якуба Коласа выхоўвае навык эстэтычнага сузірання, якое адначасова і вучыць, бо ў кожным ландшафце занатавана гісторыя і культура народа. Паглядзім хоць бы на гістарычны ландшафт — той, у якім выяўляецца прысутнасць творчага чалавека. У трылогіі можна вылучыць некалькі тыпаў пейзажу. Першы з іх — вясковыя паселішчы. Вёска Цельшына — першае месца працы Лабановіча — «стаяла на невялічкай палянцы сярод лесу і хмызнякоў». Лес з усіх бакоў наступаў на дамы і прыгнятаў чалавека: Лабановіч «чуў сябе як бы чымся звязаным, як бы на ім была надзета цесная адзежына, бо густыя сцены пушчы адусюль націскалі на гэту вёску, насядалі з пагрозай…». Якуб Колас стварыў мастацкі вобраз Палесся як часткі цэлага — Беларусі. У першай аповесці Лабановіч не столькі дзейнічае, колькі разважае. Стымулам для яго разважанняў вельмі часта з’яўляецца прырода. Можна сказаць, што ён паступова напаўняецца вопытам свайго народа, а часткаю гэтага вопыту была спрадвеку ўстаноўленая гармонія паміж чалавекам і прыродай. З цягам часу на Палессі, якое лічылася балотным, непрыветным краем, Лабановіч пачынае бачыць мясціны прывабныя і вясёлыя. Ён успрымае іх «мудрасць» — прырода пашырае духоўныя далягляды героя. Назіраючы розныя ландшафты, ён задумваецца пра сутнасць прыгажосці, пра жыццё і смерць, сапраўдныя і ўяўныя каштоў-насці.

Наступны тып пейзажу ў творы — «родны кут» — размяшчэнне дома і сядзібы вакол яго, гаспадарчыя пабудовы. Дом — цэласны вобраз свету, своеасаблівы мікракосмас. У трылогіі дом як жытло з асаблівай сілай суадносіцца з «домам душы» — самаадчуваннем і самавызначэннем героя. Часам вобраз тут будуецца па кантрасце: утульнасць дома — і неабсяжнасць Сусвету. Якуб Колас любіць апісваць поле ці сад каля дома. Увогуле сад для Лабановіча, як і для самога пісьменніка, — нібы мерка чалавечай культуры, шкала цывілізацыі.

Яшчэ адзін тып пейзажу — гарадскі. Гарады і дарогі — каркас, які фарміруе прастору краіны, надае ёй пэўную канфігурацыю. Але калі дарогі Якуб Колас апісвае любоўна і падрабязна, то гарады не былі аб’ектам яго пільнай увагі. У трылогіі згадваюцца Пінск, Вільня, Мінск. Найбольш падрабязна спыняецца аўтар на вуліцах і архітэктурных збу-даваннях Вільні.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей