У чым вы бачыце нацыянальную і агульначалавечую сутнасць паэзіі Янкі Купалы?

Вопрос пользователя

У чым вы бачыце нацыянальную і агульначалавечую сутнасць паэзіі Янкі Купалы?

Ответ эксперта

З кожным годам усё большы прамежак часу аддзяляе нас ад таго гістарычнага перыяду, калі жыў і тварыў геніяльны Янка Купала. За марывам гадоў падчас цяжка ўбачыць вострую актуальнасць, надзённасць, тую ці іншую падзейную абумоўленасць асобных яго твораў. Аднак часавая адлегласць разам з тым дазваляе разгледзець многае з таго, што зблізку не так і заўважыш. Сёння шмат выразней, чым калісьці, ба-чыцца агульначалавечая сутнасць паэзіі Янкі Купалы. Надзвычай глыбока зазірнуўшы ў душу спачатку прыгнечанага, а затым сацыяльна і нацыянальна разняволенага селяніна-беларуса, ён тым самым стварыў аптымістычную «кардыяграму» «ачалавечання» чалавека-працаўніка. Такая «кардыяграма» набывае асаблівае значэнне ў кантэксце сацыяльнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы шэрагу народаў свету.

Янка Купала паўстае перад намі і як арыгінальны паэт-філосаф са сваёй канцэпцыяй жыцця, месца і ролі чалавека ў ім. Мы, у прыватнасці, захапляемся канкрэтнымі перыпетыямі, апісанымі ў яго шматлікіх вершах, паэмах, драматычных творах, убіраем у сябе думкі, назіранні, эмоцыі, увасобленыя ў іх. І мы, безумоўна, не можам прайсці міма праблем, якія па-свойму ставіў і вырашаў народны пясняр: дабра і зла, сацыяльнай справядлівасці, маральнай адказнасці, жыцця і смерці, даравання і помсты і інш.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей