Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Уладзіміра Масленікава «Зямля дзядоў». (Гл. уклейку.) Якой уяўляе сваю зямлю мастак? Як вы думаеце, чаму карціна мае такую

Вопрос пользователя

Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Уладзіміра Масленікава «Зямля дзядоў». (Гл. уклейку.) Якой уяўляе сваю зямлю мастак? Як вы думаеце, чаму карціна мае такую назву? Якія паэтычныя радкі, на вашу думку, сугучныя настрою мастацкага палатна?

Ответ эксперта

Для мастака зямля бацькоў — самабытны, прыгожы, блакітна-зялёны, яркі, непаўторны край, са сваёй слушнай гісторыяй. Амаль чароўная краіна паўстае перад намі на карціне: стромкія сосны, шырокія рэкі, зялёныя абшары, у якіх патанаюць маленькія вёсачкі. Тут жа ў полі мірна пасецца стада кароў. У гэтым абшары яркай кроплей віднеецца замчышча (магчыма гэта Тураўскі замак), які нагадвае нам пра старажытную гісторыю краіны.

Аўтар назваў сваю карціну так, магчыма таму, што ён выявіў у ёй рысы той зямлі, якой яна была шмат стагоддзяў таму – пазбаўленая гарадскога налёту, напоўненая ляснымі сцежкамі, кветкамі, спакоем, здаецца яшчэ хвіліна — і мы пабачым беларускага віцязя на конніку. Ад карціны вее подыхам мінулага.

На нашу думку, асабліва сугучныя настрою мастацкага палатна наступныя радкі:
“Былога быліны, старога паданні
плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным… і г.д.”

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей