Пісьменнік У. Караткевіч у рамане «Каласы пад сярпом тваім», які вы будзеце вывучаць у наступным класе, так апісаў знешнасць В. Дуніна-Марцінкевіча: «На краёчку канапы

Вопрос посетителя

Пісьменнік У. Караткевіч у рамане «Каласы пад сярпом тваім», які вы будзеце вывучаць у наступным класе, так апісаў знешнасць В. Дуніна-Марцінкевіча: «На краёчку канапы, у кутку, сядзеў, зручна ўціснуўшыся ў мяккую падушку, нібы патануўшы ў ёй круглаватай фігуркай, маленькі дабрадушны гарбун. Горб у яго быў невялічкі і нагадваў бы лёгкую сутуласць, калі б толькі правае плячо не было вышэй за левае… На круглым мяккім абліччы блукала ўсёдаравальная, расчуленая ўсмешка. Гарбуну было год сорак пяць, але праставатыя блакітныя вочы, светла-русыя валасы, у якіх цяжка было заўважыць сівізну, румяны ўсмешлівы рот надавалі ягонаму абліччу добры, наіўны, у нечым дзяціны выраз. Зірнуўшы на яго, нельга было не сказаць: “Ах, які добры чалавек!”». Параўнайце гэты слоўны партрэт з фотапартрэтам В. Дуніна-Марцінкевіча 1863 г., змешчаным на форзацы вучэбнага дапаможніка. Апішыце вынікі сваіх назіранняў.

Ответ эксперта

Трэба адзначыць, што У.Караткевіч вельмі дакладна і ярка намаляваў партрэт В. Дуніна-Марцінкевіча, адзначыўшы ўсе ўласцівасці яго знешнасці. На фотаздымку на нас сапраўды глядзіць добрадушны, “кругленькі”, з “расчуленай усёдаравальнай усмешкай” пісьменнік, які стаў выдатнай фігурай нашай літаратуры. Круглатвары, адкрыты, з уважлівымі вачыма, ён здаецца зазірае ў душу. Адчуваецца, што гэта прыемны, чулы, адкрыты чалавек, з якім хочацца пасябраваць, паразмаўляць, параіцца, як з добрым настаўнікам.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей