Параўнайце апавяданне «Мэры Кэт» з рэпрадукцыяй карціны М. К. Казакевіч «Юнацтва» па агульным уражанні, настроі, сюжэце (гл. уклейку). Што яднае і адрознівае гэтыя творы мастацтва?

Вопрос посетителя

Параўнайце апавяданне «Мэры Кэт» з рэпрадукцыяй карціны М. К. Казакевіч «Юнацтва» па агульным уражанні, настроі, сюжэце (гл. уклейку). Што яднае і адрознівае гэтыя творы мастацтва?

Ответ эксперта

У аповедзе «Мэры Кэт» аўтар не толькі выдатна перадаў псіхалогію адносін падлеткаў, але і паказаў падзеі скрозь прызму гледжання Антона, змог перадаць яго пачуцці з дапамогай лірычных адступленняў, апісанне пейзажу.

Калі першае каханне пастукалася да цябе ў дзверы і ступіла на парог, а можа ты сустрэў сапраўднага сябра — менавіта гэтыя пачуцці сваёй раптоўнасцю і ўсемагутны выклікаюць самыя бурныя і змешаныя эмоцыі. І старонкі аповяду быццам «выпраменьваюць» гэтыя эмоцыі, дораць іх нам, і мы адчуваем, жывем і любім разам з яго героямі.

На рэпрадукцыі адаразу заўважаешь сарамлівасць ў вачах падлеткаў. Яна адлюстравана не толькі ў позірку, але і ў паставе. Гэта першае сапраўднае пачуццё зарадзілася ў іх душах. Яны знайшлі адзін аднаго і цяпер ідуць па жыцці не адны. У кожнага з іх ёсць апора, ёсць падтрымка з боку іншага.

Такім чынам, на мой погляд, немагчыма параўнаць карціну і твор па сіле і афарбоўцы эмоцый, бо яны з’яўляюцца выдатным дадаткам адзін аднаго. Рэпрадукцыя толькі ўзмацняе ўражанні, атрыманыя ад аповяду.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей