На прыкладзе адной з прачытаных вамі паэм раскажыце пра яе жанравыя асаблівасці: тэму, ідэю, сюжэт, вобразы-персанажы, аўтарскія перажыванні і пачуцці, адлюстраваныя ў творы.

Вопрос пользователя

На прыкладзе адной з прачытаных вамі паэм раскажыце пра яе жанравыя асаблівасці: тэму, ідэю, сюжэт, вобразы-персанажы, аўтарскія перажыванні і пачуцці, адлюстраваныя ў творы.

Ответ эксперта

Паэма «Магіла льва».

Янка Купала стварыў моцны і незвычайны характар — Машэку. Але праз яго лёс паэт асуджае жорсткасць і ўслаўляе дабро, чалавечнасць, высакародства.

У творы «Магіла льва» пераасэнсоўваюцца народныя легенды, паданні. Менавіта таму яна блізкая да вуснай народнай творчасці, тут выкарыстоўваюцца ўласцівыя народным песням і легендам сродкі мастацкай выразнасці. Інтанацыя паэмы ўзнёслая, велічная, яна падкрэслівае значнасць тэмы.

Важнае значэнне ў паэме маюць лірычныя адступленні, якія перадаюць пачуцці і думкі герояў, а таксама разважанні аўтара. Спалучэнне ўласцівасцей эпасу і лірыкі дае магчымасць своеасабліва, узрушана і эмацыянальна, расказаць пра важныя праблемы народнага жыцця.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей