Назавіце тыповыя рысы народнага характару, увасобленыя ў вобразе Тараса. Чым прываблівае вас гэты вобраз?

Вопрос пользователя

Назавіце тыповыя рысы народнага характару, увасобленыя ў вобразе Тараса. Чым прываблівае вас гэты вобраз?

Ответ эксперта

Вобраз Тараса падаецца ў развіцці як праз аўтарскія характарыстыкі, так і праз аповед самога героя. Спачатку адзначаецца рахманасць (пакорлівасць), цягавітасць, стараннасць героя ў адносінах да сваёй службы: ён «балота з рання да цёмнай ночы пільнаваў». Пасля ўсяго перажытага падчас парнаскіх прыгод штосьці змянілася ў душы героя. Гэта ўжо не той ранейшы руплівы служка сваіх гаспадароў, як на пачатку твора. Аўтар заўважае:

З тых пор Тарас ужо не ходзіць

Так дужа рана па лясах,

А дзеля гэтага не шкодзіць

Бярвенне красці па начах.

Тарас — паўнавартасны мастацкі вобраз, які пачынаў сабой у нашай літаратуры цэлую галерэю нацыянальных характараў. У ім аўтар увасобіў лепшыя рысы беларускага сялянства: працавітасць, дасціпнасць, гумар, далікатнасць. Ён з непадробным дабрадушным гумарам распавядае пра свае прыгоды:

Узлез к багам тады я ў хату…

Авохці мне! Ні даць ні ўзяць

Як у казарме там салдатаў —

Багоў — не можна сашчытаць!

Гэтак жа натуральна, нязмушана герой дае ацэнку ўсяму ўбачанаму і пачутаму ім на Парнасе, пры гэтым не даходзіць у ацэнках да абразлівых характарыстык, як патрабуе таго беларускі этыкет, народныя нормы паводзін. Па сваім характары герой паэмы блізкі да такіх каларытных літаратурных персанажаў, як Санча Панса («Дон Кіхот» М. Сервантэса), Кала Бруньён («Кала Бруньён» Р. Ралана). У сваю чаргу, блізкія Тарасу-палясоўшчыку вобразы будуць з’яўляцца ў лепшых творах беларускай літаратуры і пазней: стары ляснік Грышка з «Паляўнічых акварэлек з Палесся» Янкі Лучыны, дзядзька Антось з «Новай зямлі» Якуба Коласа.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей