З якіх канкрэтных малюнкаў паўстае перад намі вобраз роднага краю? Які настрой яднае гэтыя малюнкі ў адзінае цэлае? — Янка купала. Спадчына

Вопрос пользователя

З якіх канкрэтных малюнкаў паўстае перад намі вобраз роднага краю? Які настрой яднае гэтыя малюнкі ў адзінае цэлае?

Ответ эксперта

Аўтар выказвае вялікую любоў да роднай старонкі, ствараючы цэлы шэраг яскравых вобразаў і галоўнага — спадчыны, зямлі, што засталася нам ад продкаў. Паэт называе яе самым вялікім скарбам, які беларусы павінны зберагчы і захаваць для нашчадкаў. Я. Купала з хваляваннем узгадвае «вясеннія праталіны, і лесу шэлест верасны, і ў полі дуб апалены», «стары амшалы тын», «крык вароніных грамад» на могілках. Усё помніцца яму да дробязей, бо ён і ў думках, і ў снах непарыўна звязаны з бацькоўскай зямлёй:

Жыве з ім дум маіх сям’я
І сніць з ім сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.
Гэтыя малюнкі яднаюцца лірычным настроем, замілаваным, пяшчотным, спеўным.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей