Звярніце ўвагу на тое, як у пачатку п’есы апісваецца калодзежны журавель, што начапляна на яго. Падумайце, як гэтыя розныя прадметы характарызуюць ранейшае

Вопрос от пользователя

Звярніце ўвагу на тое, як у пачатку п’есы апісваецца калодзежны журавель, што начапляна на яго. Падумайце, як гэтыя розныя прадметы характарызуюць ранейшае і сучаснае жыццё вёскі і герояў. Паразважайце на гэту тэму. Успомніце пра тое, што верш Рыгора Барадуліна таксама пачынаецца з вобраза калодзежнага жураўля, «цыбатага асвера». Ці выпадковыя гэтыя супадзенні ў творах на блізкую тэму?

Ответ от эксперта

“Злева, каля плота, стары рыпучы журавель. На адным яго канцы ледзь пагойдваецца абшарпанае драўлянае вядро, на другім — груз. Чаго тут толькі не панавешана! I шчарбатая шасцяронка ад камбайна, і доўгая мядзяная гільза ад снарада, і кавалак гусеніцы ад трактара, і нават іржавая прабітая каска. Калі набіраюць ваду, праз тужлівы рып жураўля чуваць перазвон гэтых жалязяк.”

Гэтыя прадменты здольны паведаць цэлую гісторыю вёскі: праз яе сцежкі прайшла Вялікая Айчынная, аб гэтым сведчаць гільзы ад снарада, каска. Тут працавалі людзі на зямлі, нездара аўтар узгадвае шасцяронку ад камбайна і кавалак гусеніцы трактара. Раней вёска жыла, гаманіла, працавала, а зараз апусцела, заціхла, тут засталіся толькі тры яе жыхара і рыпучы калодзежны журавель. Гэты вобраз таксама сустракаецца і ў вершы Барадуліна. Гэтыя супадзенні не выпадковы, бо калодзежны журавель — сам калодзеж — сімвал крыніцы жыцця — без вады нельга ўявіць жыццё. Знікне, зарасце калодзеж — знікне і вёска. Нездарма Мульцік так клапоціцца пра гэта. Аўтар падымае праблему адчужанасці маладых пакаленняў ад бацькоў, ад роднай хаты, ад роднай зямлі.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей