Дакажыце, што твор Алены Васілевіч «Сябры» — апавяданне.

Вопрос пользователя

Дакажыце, што твор Алены Васілевіч «Сябры» — апавяданне.

Ответ эксперта

Героі апавядання — хлопчыкі’аднакласнікі Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч. У творы таксама дзейнічаюць іншыя персанажы — настаўнік, бацькі Лёні і Грышы. Асноўная падзея — спрэчка хлопчыкаў — адбываецца на працягу дня: пачынаецца на ўроку ў класе і працягваецца па дарозе дадому, калі Грыша пакідае Лёню аднаго. У выніку Лёня, у якога баліць нага, пакрыўджаны, знясілены мяцеліцай, збіваецца ў цёмным лесе з дарогі трапляе ў балота. Вечарам бацька Лёні знаходзіць сына, стомленага, замерзлага, далёка ад вёскі. Пра Лёневу хваробу, яго перажыванні мы можам толькі здагадвацца, бо аўтар пра гэта не расказвае. Апавяданне заканчваецца эпізодам, калі Грыша нарэшце прыходзіць наведаць хворага сябра. Твор невялікі па памеры, аднак ён апавядае пра значны выпадак у жыцці хлопчыкаў, вызначаецца глыбокім зместам. Падзеі аднаго дня прымусілі хлопчыкаў усвядоміць цану дружбы, зразумець, як яны неабходны адзін аднаму. А Грыша за свой не варты павагі ўчынак атрымаў не толькі  лупцоўку ад бацькі, але і згрызоты ўласнага сумлення, пераасэнсаваў свае паводзіны.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей