Вызначце месца «Тараса на Парнасе» ў гісторыі беларускай літаратуры. Чаму паэма стала «першай літаратурнай любоўю Беларусі»?

Вопрос посетителя

Вызначце месца «Тараса на Парнасе» ў гісторыі беларускай літаратуры. Чаму паэма стала «першай літаратурнай любоўю Беларусі»?

Ответ эксперта

Тарас на Парнасе» — «лёсавызначальны для нашай літаратуры, жыццесцвярджальны для нацыі тэкст». Паэма адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, у развіцці ўсёй беларускай літаратуры. У пэўным сэнсе яна стала маніфестам новай беларускай літаратуры. Паэма з’явілася крыніцай натхнення для сучасных беларускіх пісьменнікаў. У канцы 1980-х

гадоў была апублікавана паэма Францішка Ведзьмака-Лысагорскага «Сказ пра Лысую гару», у якой таксама ў форме дасціпнага жарту паказана жыццё сучасных пісьменнікаў. Натхнёны паэмай Канстанціна Вераніцына, драматург С. Кавалёў стварыў рымейк «Тараса на Парнасе», пазначыўшы свой драматургічны твор як «Народная забава з мядзведзем у дзвюх дзеях».

У розныя часы паэму таленавіта ілюстравалі мастакі У. Гладкевіч, Н. Гуціеў, М. Малевіч, В. Славук і інш. Вядома, што на пачатку XX стагоддзя кампазітар І. Шадурскі працаваў над аперэтай «Тарас на Парнасе». Пазней па матывах паэмы створана аднайменная опера (М. Аладаў). Паэма «Тарас на Парнасе» перакладзена на рускую, украінскую, польскую, англійскую мовы.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей