Адшукайце ў паэме тропы народна-паэтычныя і індывідуальна-аўтарскія. Раскрыйце іх вобразную сутнасць. Ліра-эпас песняра

Вопрос посетителя

Адшукайце ў паэме тропы народна-паэтычныя і індывідуальна-аўтарскія. Раскрыйце іх вобразную сутнасць.

Ответ эксперта

Сюжэт паэмы запазычаны з фальклору. Ужо самыя першыя радкі твора гучаць з разгорнутым адмоўным паралелізмам («Не віхор калыша лесам») надаюць яму народна-паэтычны каларыт. Гэты каларыт падтрымліваецца і далей — ужываннем таго ж сінтаксічнага паралелізму, так характэрнага для народных песень, а таксама традыцыйнай народна-паэтычнай воб-разнасці («вочы, як зоркі»; «гарыць, бы ў жары»; «слёзы, як росы»; «бяда паганая»; «смех дзікі»; «кроў чырвоная»; «ручкі белыя»; «чорныя бровы»; «лава дубовая»; «дзяўчына-каліна»; «рута-мята»; «налажыць галавою» і інш.). Нават рытміка твора ўказвае на яго народна-паэтычную аснову.

У паэтыцы твора (паэтычнай лексіцы, тропіцы, сінтаксісе, гукапісе, кам-пазіцыі) скрозь відаць мастацкая індывідуальнасць Янкі Купалы — паэта яркага, самабытнага, нацыянальна-беларускага. У «Бандароўне», як мы бачым, кожны з чатырнаццаціскладовых радкоў каламыйкі разбіты на два — па восем і шэсць складоў. Чатыры радкі аб’ядноўваюцца ў асобныя строфы. Усё гэта надае вершу гнуткасць, лёгкасць, літаратурнасць, не па-збаўляючы адчування фальклорнай падасновы.

image_pdfСкачать ответimage_printРаспечатать решение

Добавить комментарий

Похожие вопросы от пользователей